Ці могуць фарбы быць халоднымі і цёплымі? Мастакі называюць блакітную, сінюю і фіялетавую фарбы халоднымі. Жоўтую, чырвоную і аранжавую яны лічаць цёплымі.
Цёплымі фарбамі можна намаляваць іскрыстае полымя, пяшчотнае сонейка, жоўценькае куранятка. Халодныя колеры дапамогуць намаляваць пахмурны дзень, восеньскі дождж. Але на малюнку ў спякотны дзень могуць з’явіцца сінія цені. Гэта мастакі працуюць і цёплымі, і халоднымі фарбамі разам.
Пачуццё колеру вельмі патрэбна сапраўднаму мастаку.
(66 слоў)
Па матэрыялах часопіса «Вясёлка»