Сёння вельмі сур’ёзна трэба ставіцца да сітуацыі страты фізічнага і псіхічнага здароўя дзіцяці ўжо ў раннім узросце пад уплывам розных адмоўных фактараў. У апошнія часы ў сучаснай арт-тэрапіі прымяняецца ўнікальны інтэрактыўны метад, калі для самаразвіцця чалавека ці дасягнення канкрэтных тэрапеўтычных мэт выкарыстоўваюцца розныя віды мастацтва, элементы шоу. У гэтым сэнсе фальклорная спадчына – невычэрпная крыніца натхнення асобы, універсальны сродак творчага і гарманічнага развіцця, станоўчай арыентацыі ў грамадстве і сусвеце.
Увогуле, у фальклоры закадзіравана такая мадэль сацыялізацыі асобы, якая ў сучасных умовах можа аказаць пазітыўны ўплыў на ўсе бакі грамадскага жыцця і масавую свядомасць, асабліва пры фарміраванні гарманічнага чалавека, ідэйна-патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі.
(Паводле І. Казаковай)
Похожие статьи:
Данута Бічэль-Загнетава → Данута Бічэль-Загнетава - Фальклор
Ф → Фальклор