Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



У Ялце

   Зусім не аспрэчваючы мудрага гётаўскага сцверджання (хто хоча зразумець паэта, павінен пабываць у паэтавым краі), каб зразумець Паэта, я мусіў пабываць у краі для яго чужым, дзе ён памёр і пахаваны. Можа таму, што жыццё гэтага генія ад пачатку і да канца складзена з загадак, якія ўжо даўно разгадваюць і будуць яшчэ доўга разгадваць уседлівыя даследчыкі і проста зацікаўленыя людзі. Такое кароткае жыццё і такія доўгія пошукі разгадак…
   У чэрвені 1975 года пашэнціла мне на добрую паўднёвую дарогу, якая і прывяла ў найсонечную Ялту, шчаслівае ластаўчына гняздзечка ўсіх аматараў адпачынку. Рамантычных зваб, прыўзнёслых адчуванняў у бестурботным ялцінскім абсягу было аж залішне. Пяшчотны, прасвечаны да самага дна блакіт мора і мяккі, духмяны водар паветра, настоены на чыстым дыханні багатай горнай расліннасці, – усё гэта нагадвала нейкае незвычайнае блакітнае варыва, якое хтосьці прыправіў самымі экзатычнымі зёлкамі. Усё вабіла і чаравала асабліва тых, хто можа ўпершыню бачыў само мора.
   Сапраўдныя свае звабы мора здольнае паказаць толькі надвечар, калі прыстынуць берагавы жвірок і каменне, падыме свае крылы вецер-свяжак і ў сінявата-чырвоным паўзмроку расплывуцца і згладзяць свае абрысы далёкія і блізкія вяршыні гор. Такой парой я пакідаў свой утульны пакойчык Дома творчасці імя Чэхава і пакручастай сцяжынай спускаўся з гары, каб пабыць сам-насам з морам.
(199 слоў)

Паводле К. Камейшы

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыПартрэт сонца і мора

Эрнэст ХэмінгуэйЭрнэст Хэмінгуэй. Стары і мора

Пераказы, дыктантыМора Герадота

Ніна МацяшНіна Мацяш - За соснамі – мора

Цётка (Алаіза Пашкевіч)Цётка - Мора