Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



У Хойніках

   Прыгадваю Хойнікі пары свайго маленства і юнацтва, калі пад рослымі таполямі ўсцяж галоўнай вуліцы хадзіў з першым здзіўленнем ад вялікага паселішча і мноства сустрэчных незнаёмых людзей. Першыя купленыя ў кнігарні на рагу вуліцы мастацкія кнігі з вабным свежым пахам друкарскай фарбы. Сцены драўлянага будынка рэдакцыі, куды патаемна-жадана хацелася зазірнуць, пабачыць, як робіцца газета, дзе быў ужо змешчаны і мой першы верш.
   Памятаю да драбніц той красавіцкі сонечны дзень, калі мая класная аб нечым па-змоўніцку пашапталася з мамай на вуліцы; потым у матчыным гародчыку, дзе капаў грады, з немалым хваляваннем паведамілі мне, што званілі з рэдакцыі, прасілі заўтра прыехаць. Мама глянула спагаднымі вачамі, класная падбадзёрыла: калі клічуць, значыць, упадабалі вершы, едзь смела.
   Не вельмі смела, аднак, пераступаў я парог хойніцкай раёнкі. Потым ужо, часта бываючы тут і нават з паўгода працуючы ў студэнцкім адпачынку, прыгадваў багата астылае ўжо сваё колішняе хваляванне, бо знайшоў у рэдакцыі сапраўдных сяброў, першых літаратурных настаўнікаў.
(149 слоў)

Паводле М. Мятліцкага

 

Похожие статьи:

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Мые вятрыста Хойнікі...