Лятаў чмель па лузе. Раптам з неба пасыпаліся дробныя дажджынкі. Падзьмуў вецер. Крыльцы ў чмяля змоклі.
Каля сцяжынкі рос цюльпан. Цюльпан раскрыў свой бутон. Чмель скочыў у цюльпан. Цюльпан закрыўся. Чмель апынуўся ў хатцы без акон. Сыпаўся на зямлю дождж. А чмялю ў хатцы было цёпла і ўтульна.
Пад раніцу навальніца заціхла. Высока ў чыстым небе заспявалі жаўрукі. Развітаўся чмель з цюльпанам, падзякаваў за дабрыню і шчырасць. Ён паляцеў мядок збіраць.
(71 слова)
Паводле Я. Галубовіча
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Гарэза і чмель
Пераказы, дыктанты → Выратаваны чмель
Пераказы, дыктанты → Страшны звер
Пераказы, дыктанты → Чмелік
Пераказы, дыктанты → Выратаванне чмяля