Снежаньскія дні самыя кароткія. Навокал бялюткімі хвалямі зіхаціць снег. На свежай парошы засталіся птушыныя сляды. Пад снежнымі камякамі паніклі лапы хвоек і ялін. А што пад белым покрывам? Ты ўбачыш лісцікі чарнічніку і хвошч. У бяскорміцу імі ратуюцца капытныя жывёлы. У сцюдзёныя дні цяжка даводзіцца сінічкам, попаўзням, сойкам. Звяроў і птушак чакаюць суровыя выпрабаванні.
(56 слоў)
Паводле У. Ягоўдзіка
Похожие статьи:
Клаўдзія Каліна → Клаўдзія Каліна - Снежань
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Снежань
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Снежань
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Беларуская зіма
Ларыса Геніюш → Ларыса Геніюш - На каньках