Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



У самалёце

   Самалёт загудзеў, лопасці вінта закруціліся і сталі здавацца празрыстымі. Разганяючыся па ўзлётнай паласе, самалёт каціўся, падскокваў, як на дробных каменьчыках. Потым адарваўся ад зямлі, падгроб пад сябе шасі.
   Меншалі дамы, выцягваліся дарогі. Вось убаку застаўся горад, паплылі, быццам лёгкі дым, першыя аблокі.
   Пасажыры ў салоне адпачывалі: нехта разгарнуў газету, хтосьці драмаў, адкінуўшы галаву на спінку крэсла.
   Цяпер самалёт плыў над аблокамі, якія белымі гурбамі ляжалі аж да гарызонту. Над вялікімі аблокамі плылі маленькія, і здавалася, што гэта вецер гоніць мяцеліцу. Белае покрыва час ад часу прарывалася, адкрываючы глыбокія калодзежы з невялікімі вёсачкамі на дне. У акно біла сонца, а неба было ярка-сіняе зверху, блакітнае пры гарызонце.
   Потым аблокі пагусцелі, пацямнелі, на круглую шыбу акна ўпалі кроплі дажджу. Кроплі ляцелі павольна, нібы ў замаруджанай кіназдымцы, асядалі на шкло.
   Па праходзе, трымаючы ў руках паднос з цукеркамі, ішла сцюардэса, апранутая ў сінюю форму.
(143 словы)

Паводле Л. Арабей.

Похожие статьи:

Лідзія АрабейЛідзія Арабей - Мама

Лідзія АрабейЛідзія Арабей - Новы сшытак

Пераказы, дыктантыГалінка каліны ў лётным планшэце

Лідзія АрабейЛідзія Арабей - Мікіткаў сон

Лідзія АрабейЛідзія Арабей - Маё і тваё