Нерухома стаяў густы, амярцвелы лес, шчыльна прытуліўшы верхавіны да верхавін, пераплёўшы галіны, пакрытыя белай шэранню. У лесе панаваў ранішні спакой, нічым не патрывожаны. Толькі ў гушчары галін суха патрэскваў мароз, пераскокваючы з дрэва на дрэва. Пачынала світаць. Са змроку вырысоўваліся стромкія камлі асін, скрыўленыя бярозы. Паміж іх выступалі зламаныя бурай, расшчэпленыя абломкі дрэў і спілаваныя пні з белымі круглымі шапкамі. Там-сям былі раскіданы прыгожа скругленыя снежныя курганкі.
Снег, працяты марозам, хрустка скрыпеў пад нагамі мужчын. Ішлі яны не спяшаючыся, выбіраючы найбольш глухія лясныя сцежкі, абыходзячы небяспечныя мясціны. Нечым вельмі заклапочаныя, яны ішлі моўчкі, углыбіўшыся ў свае самотныя думкі.
(101 слова)
(Паводле Я. Коласа)
Похожие статьи:
Максім Гарэцкі → Максім Гарэцкі - У панскім лесе
Пераказы, дыктанты → У лесе
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні
Казкі Жыцця → Якуб Колас - Стары лес
Рыгор Ігнаценка → Рыгор Ігнаценка - Сон у лесе