Выдатны і непаўторны шлях прайшоў наш любімы народны паэт Якуб Колас.
А пачынаўся гэты шлях на сціплай лесніковай сядзібе непадалёку ад вёскі Мікалаеўшчына каля Стоўбцаў. Хлапчук з маленства бачыў усю несправядлівасць тагачаснага жыцця, неабдымныя прасторы княжацкіх уладанняў і вузенькія палоскі сваіх бацькоў і аднавяскоўцаў.
Гора людское ляжала каменем на яго маладым сэрцы. З юнацкіх гадоў ён адчуў сябе неадлучным ад народа. Ён не мог радавацца, бо навокал ліліся кроў і слёзы. Ён не мог быць вясёлым, бо чуў пад саламянымі стрэхамі песні нуды і жальбы.
Нялёгка жылося маладому паэту, нялёгка было яму атрымаць і навуку. У сельскай школе ён пасябраваў з кніжкаю, а цудоўныя байкі Крылова абудзілі ў таленавітага хлапчука непамерную прагу да творчасці. З дзяцінства ён палюбіў прыроду, навучыўся сэрцам адчуваць яе таямніцы і хараство.
Захоплены цудоўнымі творамі і навакольнай прыгажосцю, ён сам пачаў пісаць.
(136 слоў)
Паводле І. Навуменкі
Похожие статьи:
Якуб Колас → Служэнне народу — асноўны абавязак мастака. Паэма «Сымон-музыка»
Якуб Колас → Творчасць Якуба Коласа
Якуб Колас → Духоўнае багацце чалавека ў паэме «Новая зямля»
Якуб Колас → Паэма «Новая зямля» — мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства
Якуб Колас → Карціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы