Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
У паходзе
Усім класам мы адправіліся ў паход. Раніцай сабраліся ўсе каля школы. Сонца ярка свяціла. Мы выйшлі ў поле. Абапал дарогі прыгожа каласілася жыта. Высока ў небе спявалі жаваранкі. Аднекуль з паплавоў павяваў лёгкі ветрык. Наперадзе сярод зялёных зараснікаў паблісквала рака.
Весела прайшоў дзень адпачынку. Мы загаралі, купаліся, збіралі кветкі і спявалі жартоўныя песні.
(53 словы)