Усё сваё свядомае жыццё займаюся трэцім ціхім паляваннем. У дзяцінстве і юнацтве толькі рыбная лоўля магла скласці канкурэнцыю гэтаму занятку. А што тычыцца палявання на звера, птушку, то ніколі гэтым не займаўся і ніколі пра тое не шкадаваў.
А вось грыбы! Мабыць, ніколі ў жыцці расказаць усё пра гэтае ашаламляльнае захапленне не ўдасца. Бываюць дні, тыдні і нават месяцы, калі жывеш толькі грыбамі, думаеш пра іх. Часам дастаткова закрыць вочы – і яны разам з табою. Баравікі, баравікі і яшчэ раз баравікі. Ты помніш, дзе і пад якім дрэвам кожны напаткаў і, асцярожненька зрэзаўшы, натхнёна паклаў у кошык.
Такое здараецца рэдка ці амаль не бывае ніколі, каб не пайсці ў грыбны час у лес. Калі ідуць павольныя і лёгкія грыбныя дажджы, калі стаяць цёплыя вільготныя ночы, калі баравік вырастае, як падкрэсліваў заўсёды мой бацька, за шэсць гадзін, тады для мяне перастаюць існаваць іншыя справы. Уся мая істота ў хвалюючым палоне ціхага палявання.
(151 слова)
Паводле У. Лайкова
Похожие статьи:
Пераказы → Веснавыя грыбы
Пераказы → Баравічкі (Паводле Я. Сіпакова)
Пераказы → Грыбныя дажджы
Пераказы → Настасін гай
Пераказы → Грыбы ў павер’ях