Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



У офісе

   Узышлі на другі паверх службовага белацаглянага корпуса і патрапілі ў офіс. Гэта быў аб’ёмісты квадратны пакой з вялікімі вокнамі, са стыльнай канторскай мэбляй – масіўнымі паліраванымі сталамі на тумбах і зручнымі мяккімі крэсламі-круцёлкамі з падлакотнікамі. На сталах стаялі камп’ютары, тэлефоны, аўтафакс, ксеракс, прыгожыя вазачкі з дзюбатымі пукамі ручак і алоўкаў, ляжалі стосы беласнежнай паперы, даведнікі і календары, каробачкі з кнопкамі і сашчэпкамі. Усцяж сцен у прасторных зашклёных шафах, строга пабліскваючы металічнымі колцамі, захоўваліся папкі з разнастайнай службовай дакументацыяй. Ва ўсім адчуваўся сучасны гаспадарніцкі практыцызм. Неабходная для працы рэч павінна займаць вызначанае ёй месца і заўсёды быць пад рукой.
(97 слоў)

Паводле Л. Дайнекі