Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



У навальніцу

   Пасля паўдня ціхенька пачалі шалясцець таполі. Заварушылі галінкамі вербы. Закруціўся пясок на дарозе. Пацямнела неба, загрымеў гром. Пачаўся лівень. Перуны білі недзе блізка. Дзеці з піскам і крыкам разбегліся. Надзя і Юзік прытуліліся да высокай раскідзістай таполі. Цётка Ганна хуценька падбегла да іх. Яна адвяла спалоханых дзяцей у сенцы. У навальніцу хавацца пад дрэвамі нельга. Перуны найчасцей б’юць у іх. А дзеці гэтага не ведалі.
(67 слоў)

Паводле Г. Кашуцкай