У адным пакоі паказаны дрэвы: елка, сасна, дуб, ліпа, граб, асіна. Далей размяшчаюцца чучалы розных звяроў. Мы спыніліся перад ласём. Які ён вялікі – цар лясны!
З ельніку выглядае ікласты дзік. Ён узняў галаву, натапырыўся, слухае, ці няма дзе небяспекі. Лася дзік не баіцца. На пужлівага зайца і зусім увагі не звяртае.
З акруглай нары пад пнём высунуў хітрую насцярожаную пысу ліс. Вунь на галіне куніца. Узіраецца, дзе б вавёрку ўпаляваць.
(72 слова)
Паводле Д. Слаўковіча
Похожие статьи:
Якуб Колас → Карціны роднай прыроды ў паэме «Новая зямля». Жанравыя асаблівасці паэмы
Пераказы, дыктанты → Крыштальны звон бяроз
Пераказы, дыктанты → Беражыце прыроду
Пераказы, дыктанты → Чалавек і прырода
Пераказы, дыктанты → Зімовы начлег