Весела журчыць пад гарой празрысты ручай. Яго чыстай халоднай вадой прыемна асвяжыць сябе ў гарачы поўдзень. Цяністая прахалода ручая надзейна схавае падарожніка ад гарачага летняга сонца.
Над галавой стаіць чыстае сіняе неба. У кустах весела шчабечуць птушкі над сваімі гняздзечкамі. А ў іх сядзяць яшчэ голенькія птушаняткі.
Як добра пасля работы паляжаць на беражку ручайка! Як здорава тут у гарачы летні поўдзень!
(65 слоў)
Паводле Я. Коласа
Похожие статьи:
Вера Вярба → Вера Вярба - Ручай і ялінка
Эдуард Валасевіч → Эдуард Валасевіч - Ручай і Возера
Якуб Колас → Якуб Колас - Лета
Пераказы, дыктанты → Шчаслівая ўсмешка лета
Пераказы, дыктанты → Па дарозе са школы