Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
У лесе (Паводле Я. Маўра)
Раптам у лесе нешта шаснула. На паляну выскачылі дзве казулі. Яны спыніліся ў здзіўленні. Ад нечаканасці яны аслупянелі. На паляне былі людзі. Жывёлы крыху пастаялі і схаваліся ў лесе. Але людзі не звярталі на іх увагі. Яны накладалі ў кармушкі сена. Казулі нецярпліва чакалі. А доўга чакаць не прыйшлося. Людзі селі ў сані і паехалі. Казулі падышлі да кармушкі і пачалі спакойна скубсці сена.
(66 слоў)