Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
У лагеры
Цёплая летняя раніца. Ціха стаяць сосны, таполі, дубы. Над ракой і балотам узнімаюцца клубы туману. Раптам чуюцца звонкія гукі горна. Пачынаецца новы дзень. Пасля зарадкі дзеці вяртаюцца ў пакоі, засцілаюць ложкі, мыюцца і выходзяць на лінейку. Што скажа ім важатая? Чым яны будуць сёння займацца? Многа розных спраў чакае дзяцей. Хораша ў лагеры!
(53 словы)