Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



У грыбах (Паводле З. Бядулі)

   Пасля дажджу была цёплая раніца. Гэту раніцу дзед называў грыбной, калі раненька ён і ўнукі ішлі з кошыкамі ў руках у грыбы.
   Неба было цёмнае. Лёгкі ветрык забаўляўся вершалінамі лесу, нібы дзіцячай цацкай. Дзед і ўнукі асцярожнымі крокамі ішлі вузенькай сцежкай у грыбнік. Грыбніком дзед называў малады хвойны лес ля касагору. Там нараджаліся найлепшыя баравікі.
   Баравікоў назбіралі хутка. Малыя іх бачылі толькі тады, калі яны ўжо ляжалі ў кошыках. Дзед гаварыў, што ў такую ясную раніцу баравікі самі ў кошык просяцца. Толькі трэба адварочвацца. Малыя адварочваліся, а дзед кідаў ім у кошыкі грыбы.

Паводле З. Бядулі

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыНастасін гай

Пераказы, дыктантыБаравічкі (Паводле Я. Сіпакова)

Пераказы, дыктантыГрыбныя дажджы

Пераказы, дыктантыВеснавыя грыбы

Пераказы, дыктантыГрыбы ў павер’ях