Зіма ў маім палескім гарадку надыходзіць нечакана, як і ў іншых месцах нашай Радзімы. З першым снегам заўсёды прыходзяць успаміны пра дзяцінства і юнацтва, калі кожны дзень – адкрыццё. Аднак крыўдна тое, што ў гэтым узросце яшчэ не зусім адчуваеш сваю сувязь з прыродай і радзімай. Яшчэ мала здзіўляешся і захапляешся, але ўжо імкнешся вывучаць навакольны свет. Яшчэ не дзякуеш бацькам, прыродзе за падараванае табе жыццё, а патрабуеш падзякі і ўвагі да самога сябе.
Магчыма, хтосьці з замілаваннем узгадвае дзяцінства, калі квітнее бэз. Хтосьці ўспамінае грыбную пару з дажджом, пах бульбы з кастрышча ці квецень яблынь, вішань, чаромхі. Я суцяшаюся зімовымі ўспамінамі. У іх адзінота, але і цяпло роднага дома, школьныя сябры, якія не знікаюць з памяці. Не скажу зіме: «Бывай!» Яна ў маім сэрцы заўсёды. А з ёй людзі, свет, космас дзяцінства, з якога мы ўсе і паходзім.
(139 слоў)
Паводле Г. Марчука
Похожие статьи:
Георгій Марчук → Георгій Марчук - Дзік
Георгій Марчук → Георгій Марчук - Чаму дрэвы не спяваюць
Георгій Марчук → Георгій Марчук - Чужое багацце. ГДЗ
Георгій Марчук → Георгій Марчук - Папугай Пятруша
Георгій Марчук → Георгій Марчук - Добрае сэрца