Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Успаміны дзяцінства

   Заплюшчваю вочы і бачу маці, ціхую, маркотную. Задумаўшыся, яна трымае мяне на каленях, спявае даўнюю песню. Слоў песні я не разбіраю, але мне ўсё адно добра. Каб можна было, я слухаў бы бясконца ласкавы матчын голас, што льецца з яе грудзей, быццам ручаёк. І я, утаропіўшыся ў зорнае неба, якое плыве нада мною, пад мернае пакалыхванне воза і нягучны перастук колаў слухаю яго. На хвіліну мне здаецца: мы нікуды не едзем, а ўвесь свет плыве насустрач нам.
   Спыняемся, як і заўсёды, у маладым беластволым бярэзніку. Бацька выпрагае коней, путае іх і вядзе кудысьці ў туман. Чуваць, як іржуць, тупацяць капытамі коні людзей, што прыехалі раней. Маці, пасадзіўшы мяне на мяккую пярыну, злазіць з воза, абірае бульбу, што зарабіла ў вёсках. Бацька бярэ сякеру, валіць і збірае сушняк, гучна сапе, раскладваючы вогнішча. Калі сушняк узгараецца, бацька, ні слова не кажучы, ссаджвае мяне на зямлю.
(145 слоў)

Паводле Б. Сачанкі.

Похожие статьи:

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Карчоўнік

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Зерне і млын

ПераказыУспаміны

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Хлеб

Барыс СачанкаБарыс Сачанка - Сляды