У няўмелага рукі не баляць. Доўгімі зімовымі вечарамі мама ткала посцілкі, ручнікі дачушкам на пасаг, вышывала, вязала. Кроіла і шыла нам зграбныя сукенкі. Калі заставаліся кавалачкі тканіны, казала: «Ну і прыгожая лялька была б у такім убранні». Рэзалі і падразалі, шылі і паролі мы, сястрычкі, а ўвечары з гонарам паказвалі сяброўкам лялечныя строі. Прайшоў час, і старэйшая сястра ладныя ўборы з густам шые і маме, і сваім дзецям, і пляменнікам.
«Да выпечкі з любоўю прыступайце, пірагі цяпло рук любяць», – зноў жа яе, матулі, парада. Адзіная ў вёсцы да гэтага часу пячэ жытні хлеб, духмяны, наздраваты. Смак яго ведаюць і на дажынках, і на вяселлі, і кожны дзень. Цікавіцца муж: «А ты чаго не паспрабуеш?» «Баюся, такі не атрымаецца: у мамінага адметны смак», – адказала я.
Маміна крэда жыцця: не давай волі злу – каяцца не будзеш. Спрадвеку дабрыня ратуе і лечыць.
(141 слова)
Паводле Н. Дрык
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Мама
Алесь Бачыла → Алесь Бачыла - Мама
Пераказы, дыктанты → Спасцігаю мудрасць маміных урокаў
Лідзія Арабей → Лідзія Арабей - Мама
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Мама