Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Увосень

   Другі дзень запар ідзе дождж. Цярушыць і цярушыць, быццам праз сіта. А то часам і ветрам пацягне, ды такім непрыветным, што пальцы пачынаюць дубець. Здаецца, яшчэ тыдзень-другі і на змену дажджу пасыплецца снег, ляжа на зямлю мяккім пухам, і заскрыпяць па белым некранутым першазімку вясёлыя сані.
   Але вось зусім нечакана дождж перастаў ісці. Выбліснула сонейка. І ўсё навокал ажыло і павесялела. Дні стаяць ціхія, сонечныя, поўныя мяккай задуменнасці і хараства. У паветры плыве павуцінне. Тонкія серабрыстыя валаконцы асядаюць на зямлю, чапляюцца за хмызы, платы, быльнёг. Зямля набывае матава-белы колер, а валаконцы ўсё ткуцца і ткуцца.
   «Бабіна лета настала», –  з замілаваннем кажуць у народзе аб гэтай пары восені.
   Адчуўшы цяпло, ажываюць шмат якія насякомыя, што заснулі на зіму. Зноў з’яўляюцца стракатыя матылькі, мітусяцца ля чыстых люстраных лужын на глухіх лясных дарогах хуткакрылыя стракозы, вылазяць з душных хадоў-лабірынтаў пагрэцца на сонейку лясныя мурашкі. А часам нават прагудзе над адзінокай кветкай калматы чмель, замармыча на ўзлессі цецярук-касач.
   Нідзе жывое не траціць цяпер дарэмна гэтых апошніх залатых дзянькоў. Хто назапашвае на зіму кармы, хто спяшаецца цёплае жыллё ўладкаваць, хто проста набіраецца сілы.
   Многія птушкі ўжо адляцелі. Ранкамі ў асеннім небе можна пачуць толькі трубныя галасы апошніх журавоў. Гэта журботнае курлыканне крылатых вандроўнікаў нельга слухаць без хвалявання.
   І наўрад ці знойдзецца чалавек, які, пачуўшы гэтыя развітальныя крыкі, не падымае галавы, не праводзіць журавоў доўгім позіркам. Але кароткія яны, гэтыя залатыя дзянькі бабінага лета. Глядзіш – зноў схавалася за хмары сонца, падзьмулі халодныя вятры, зачасцілі дажджы. І зноў кудысьці пахаваліся падманутыя цёплымі днямі ўсялякія казюлькі, стракозы, мурашкі. У лесе стала ціха і няўтульна.
   Бывай, залатая восень!
(260 слоў)

 

Паводле Р. Ігнаценкі

 

Похожие статьи:

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Залатая, асенняя раніца...

Алесь ГарунАлесь Гарун - Восень

Ніна МацяшНіна Мацяш - Восень

Алесь СалавейАлесь Салавей - Восень

ВВосеньскія песні