Позняй восенню нават днём трымаюцца прыцемкі ў лесе. Сонца ходзіць дзесь за аблокамі, і ты ўжо амаль забыўся, што яно наогул ёсць на небе.
Калі ў адзін з такіх дзён увайсці ў лес, прысесці на пянёк і, не спяшаючыся, паназіраць вакол, то раскрываюцца характары дрэў.
Ветру няма, а з бяроз падае лісток за лістком, хаця не спяшаецца расставацца з ім бяроза.
Як распранаецца восенню лазняк, амаль не заўважыш: скурчыцца, прыціхне, ссыпле лісце сабе пад ногі.
Моцна трымаецца на галінах дубовы ліст, але, калі прыцісне моцны мароз, тады і ён ападзе, змяшаецца з іншымі лістамі.
У асіны свой нораў: скіне яна лісце, акружыць сябе дываном, у якім пераліваюцца амаль усе колеры вясёлкі.
А як весела і прыгожа ўваходзіць у зімні сон клён! Рашуча пажаўцеўшы ў першы ж начны замаразак, ярка ўспыхнуўшы, тут жа хутка робіцца голым. Але яшчэ доўга будзе ляжаць над ім асенняя прыгажосць святочным дываном позняй восені.
(152 словы)
Паводле Я. Сіпакова.
Похожие статьи:
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Лета з мятлушкай
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Перавернуты
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Клетка
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Як спакайней?
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Заміра