Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Тыдзень беларускай паэзіі
Кожны год першы тыдзень кастрычніка ў нашай школе прысвячаецца беларускай паэзіі. Актыўны ўдзел у школьных мерапрыемствах прымаюць і вучні нашага класа. Сёння мы запрасілі Анатоля Клышку. Яго ўсе ведаюць. Кожны з нас быў некалі першакласнікам і вучыўся чытаць па буквары гэтага беларускага пісьменніка.
Анатоль Клышка расказаў нам пра свой жыццёвы і творчы шлях. А наша Святлана прачытала свае вершы на беларускай мове. Пісьменнік быў вельмі задаволены. Беларускае слова заўсёды будзе моцна гучаць.
(75 слоў)