Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Тут нарадзіўся Мележ

   У аграгарадку Глінішча Хойніцкага раёна многае нагадвае пра тое, што тут нарадзіўся і жыў Іван Мележ. Аўтобусны прыпынак з партрэтам знакамітага пісьменніка, школа, якая носіць яго імя. А таксама шыльдачка на хаце, дзе жылі яго бацькі, вырабленыя з дрэва постаці Васіля і Ганны, якія сустракаюць гасцей ля ўвахода ў музей Івана Мележа.
   У музеі можна пачуць голас Івана Мележа ў запісе, паслухаць цікавыя аповеды тых, хто асабіста ведаў пісьменніка. Напрыклад, пра тое, як ён прысылаў дзецям мандарыны на Новы год.
   Гэта месца павінна спадабацца тым, хто захапляецца не толькі літаратурай, але і народнай культурай. Ложкі, засланыя тканымі дыванамі, вышытыя сурвэткі на сталах і падушках. Побач стаяць калаўрот з запраўленымі ніткамі, самаробныя драўляныя начоўкі, маслабойка. Паляшук Мележ ніколі не забываў пра родную вёску, простых сялян і пісаў пра іх нялёгкае жыццё на балоце.
(135 слоў)

Паводле Л. Мінкевіч.

Похожие статьи:

Іван МележВасіль Дзяцел і Ганна Чарнушка як мастацкія тыпы ў рамане Івана Мележа "Людзі на балоце"

Іван МележПалеская хроніка. Людзі на балоце. Частка першая

Іван МележІван Мележ - Здарэнне

Іван МележБеларуская вёска ў часы калектывізацыі ў рамане Івана Мележа "Людзі на балоце"

Іван МележІван Мележ - Спатканне за горадам