Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.

Набыць беларускія кнігі можна на сайце halijafy.by

  Калі верш не бачны на экране смартфона, павярніце экран гарызантальна

Если стихотворение не отображается на экране смарфона, раверните экран горизонтально.



Тры колы на гліне

   Раніцай Яфімка прачнуўся ў прадчуванні шчаслівага дня. Учора ўвечары бацька абяцаў паказаць сакрэты свайго майстэрства. А майстар ён, Бутрым, быў вядомы і знакаміты. З усяго Віцебска прыходзілі да яго па гліняны посуд. Нават князь час ад часу прысылаў сваіх слуг выбраць што-небудзь з гатовага посуду ці заказаць новы. Вядома, гліняныя вырабы прыгожыя, але ж і б’юцца хутка. Ніхто не ўмеў так рабіць посуд, як Яфімкаў бацька. Людзі казалі, быццам Бутрым знаецца з нячысцікам, бо надта многа пашаны ў горадзе за працу і розум. Праўда, нячысціка Яфімка ніколі не бачыў ні ў хаце, ні ў майстэрні, а вось што да бацькі хадзілі віцьбічы раіцца па розных справах – праўда. Сёння ж бацька абяцаў і яго навучыць мудрасці ганчарнай.
   Хлопчык мігам праглынуў снеданне, вылез з-за стала. Маці толькі дзівілася, а бацька пасмейваўся. Яфімка хуценька апрануў старыя штонікі, у якіх не шкада было і ў гліну залезці. А бацька падаў яму яшчэ і фартушок, спецыяльна пашыты для гэтай працы.
   На двары бацька спачатку паказаў сыну гліннік, у які, Яфімка ведаў, кожнае лета бацька прывозіў і закладваў гліну, што потым ішла на вырабы.
   Бацька расказаў, што ў розных месцах гліна розная. Яе адрозніваюць на смак. Гліна, у якой многа вільгаці, тлустая, а гаршчок з такой гліны, сохнучы, трэсне на сонцы і ў цяні. У гліне, шурпатай і сухой на смак, выраб трэсне, калі будуць абпальваць. Таму розныя гатункі гліны трэба старанна змешваць, трымаць у глінніках усю зіму, і толькі па вясне гліна будзе гатовая.
   Уся майстэрня была застаўлена ганчарнымі вырабамі. Усюды, на паліцах і на падлозе, цешылі вока вялікія і маленькія гаршкі, місы, кубкі, збаны і збаночкі. Пасярод майстэрні стаяла круглая, не вельмі шырокая лава, з аднаго краю якой, у адтуліне, было замацавана кола. Гэтае кола бацька назваў ганчарным кругам, на якім робіцца ўсё: і гаршчок, і збанок. Бацька спрытна паклаў у сярэдзіну круга кавалак гліны, з якой будзе донца гаршка, а потым пачаў выкругляць сценкі.
   Яфімка таксама ўзяў кавалак гліны, загадзя размяты бацькавымі рукамі, паклаў на круг і паступова, шнур за шнурам, пачаў яе налепліваць. Потым Бутрым круціў круг, а сын абедзвюма рукамі надаваў гаршку форму. Як жа ён радаваўся, калі з-пад яго рук выйшаў гаршчок, амаль такі ж, як і бацькаў.
   Бацька ўзяў тонкую вяровачку і зрэзаў мяккую гліну пад донцам, каб гаршчок можна было зняць з круга. Заставалася толькі гэты гаршчок высушыць.
   Яфімка асцярожна перавярнуў яшчэ мокры гаршчок дагары і ўбачыў на ім два колы, выціснутыя ў гліне. Бацька патлумачыў, што калісьці яго бацька, дзед Яфімкі, выразаў адно кола на ганчарным крузе. Яго адбітак значыўся на кожным зробленым гаршку. Потым, калі сам Бутрым стаў ганчарыць, ён выразаў яшчэ адно кола, свой знак. Калі за ганчарны круг сядзе Яфімка, то трэба будзе выразаць яшчэ адно кола, каб кожны ў горадзе ведаў: гаршкі, на донцы якіх тры колы, належаць Яфімку. «Ты павінен перадаць сакрэт трох колаў сваім дзецям», – сказаў на заканчэнне бацька.
   Праз многія стагоддзі археолагі будуць углядацца ў знакі на ганчарных донцах і гадаць, што яны абазначаюць: месца вырабу, прыналежнасць князю ці ганчарнаму цэху. А на самай справе тры колы, адно ў адным, – гэта спадчынныя знакі дзеда, бацькі і сына.
(511 слоў)

Паводле С. Тарасава.

Похожие статьи:

ПераказыЯк жылі першабытныя людзі

ПераказыЛань

ІншаеСяргей Тарасаў - Фрэскі - ГДЗ

ПераказыБярэсце

ІншаеСяргей Тарасаў - Фрэскі