Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Трывога

   Сонца яшчэ не ўзышло. Начны туман, чапляючыся за пушыстыя елкі, ціха спаўзаў на зямлю. Лес прытаіўся, заціх.
   Прадчуванне незразумелай трывогі глыбока закралася ў душу лесніка. Ён выйшаў на ганак, прыслухаўся. Здалёк пачуўся ціхі, нарастаючы грукат капытоў. Тонкі слых без цяжкасці вызначыў: едуць двое. Ляснік здзівіўся. У гэтых далёкіх глухіх мясцінах усё радзей з’яўляліся людзі. Стары даўно ўжо нікога не бачыў. Ён вартаваў княжацкі лес, а дакладней – жыў у ім. Людзі забыліся на старога, а ён забыўся на людзей. Жывучы сярод прыроды, птушак і звяроў, ён навучыўся разумець іх лепш, чым людзей. Без слоў. Ды і навошта словы, з кім гаварыць?
   Вясною бачыў, як плачуць бярозы, як ажывае лес, а ўвосень чуў, як жоўта-чырвонае лісце, ахутваючы зямлю, напявае ёй развітальную калыханку.
   Тым часам тупат набліжаўся. На паляне з’явіліся княжацкія служкі.
(130 слоў)

Паводле С. Тарасава.

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыПа якіх законах жылі нашы продкі

ІншаеСяргей Тарасаў - Фрэскі - ГДЗ

Пераказы, дыктантыЛань

ІншаеСяргей Тарасаў - Фрэскі

Пераказы, дыктантыТры колы на гліне