Часам можна пачуць разважанні або нават спрэчкі: як разумець слова Радзіма, што гэта такое для чалавека? Ці гэта ўся неабсяжная краіна ад акіяна да акіяна, ад мяжы да мяжы, ці тая вёска, дзе рачулка між вербалозаў падбягала да тваіх ног у маленстве, ці нават хаціна з чатырох сцен, дзе маці гушкала на руках?
Калі падумаеш глыбей, прыгледзішся больш уважліва і пільна, аказваецца, што Радзіма – гэта і тыя добрыя людзі, з якімі ты ступіў у жыццё, якія заўсёды гатовы прыйсці табе на дапамогу і дзеля якіх ты сам гатовы на ўсё самае слаўнае і выдатнае і на ўсё самае скрушнае і цяжкае. Радзіма – гэта і сонца ў цябе над галавою, і паветра, якім ты дыхаеш, гэта і вернасць твайго друга, і мова, якую даў табе народ, і песня, што засталася ад прадзедаў, і легенда заўтрашняга твайго дня, і гераічная слава бацькоў, і тая сонечная дарога, якой сёння ты ідзеш у сваю будучыню.
(151 слова)
Паводле К. Кірэенкі
Похожие статьи:
Алесь Бачыла → Алесь Бачыла - Радзіма мая дарагая...
Янка Купала → Тэма народнага жыцця і любоў да Радзімы ў творчасці Янкі Купалы
Алесь Разанаў → Алесь Разанаў - Радзіма
Пераказы, дыктанты → Скарбы нашай Радзімы
Пераказы, дыктанты → Ганарымся Бацькаўшчынай