Вось што апавядае Лаўрэнцьеўскі летапіс: «Калі Рагвалод трымаў уладу і княжыў у Полацку, Уладзімір быў яшчэ паганінам і жыў у Ноўгарадзе. І меў ён дзядзьку Дабрыню, храбрага ваяводу… І паслаў той да Рагвалода людзей, і прасіў яго аддаць дачку за Уладзіміра. Запытаўся ў дачкі Рагвалод: «Ці хочаш за Уладзіміра?» Яна ж адказала: «Не хачу разуці рабыніча, а Яраполка хачу».
«Не хачу разуці» – тагачасная форма адмаўлення сватам. Існаваў звычай, што маладая жонка перад першай шлюбнаю ноччу здымала з мужавых ног абутак. Аднак тут не проста адмова, але і знявага, бо полацкая князёўна гучна абвясціла: жаніх – сын рабыні, а такі бязродны ёй не трэба.
Далей летапісы кажуць пра гнеў Уладзіміра і яго дзядзькі, што набралі з ноўгарадцаў, пскавічоў, чудзі, весі і меры, а таксама са смаленскіх ды ізборскіх крывічоў вялізнае войска і рушылі на Полацк, дзе ўжо збіраліся выпраўляць Рагнеду ў Кіеў. З Уладзімірам ішла дружына варагаў.
Трэба зазначыць, што летапісцы часта па-свойму падавалі гістарычныя падзеі – рабілі іх больш рамантычнымі, набліжаючы свой аповед да літаратурнага твора. Напраўду галоўная прычына нападу на Полацк – не адмова сватам, а паход палачан на ноўгарадскія воласці з мэтаю забраць землі.
(183 словы)
Паводле У. Арлова
Похожие статьи:
Пераказы → Скрозь стагоддзі
Пераказы → Мы родам адсюль
Пераказы → Полацк
Пераказы → Радзіма душы
Пераказы → Полацкая зямля