Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Таполя

   За лета таполя з маленькай галінкі ператвараецца ў трохметровае дрэва. Гэтую ўласцівасць таполі выкарыстоўваюць для спынення рухомых пяскоў, з-за якіх гіне ўрадлівая глеба. Уваткнутыя ў пясок шматлікія галінкі хутка становяцца дрэвамі і сваім карэннем «звязваюць» пяскі, не даючы ім распаўзацца.
   Таполя ўмее «хадзіць». Ад яе кораня вырастае новае дрэўца, корань цягнецца далей, а з яго зноў імкне парастак.
   Лістота таполі – сапраўдны фільтр для гарадскога паветра, загазаванага транспартам. Толькі не кожны чалавек гэтыя дрэвы любіць. Калі яны цвітуць, нідзе не схавацца ад таполевага пуху. Але вінаваты ў гэтым тыя, хто азеляняе вуліцы. Таполя – дрэва двухдомнае. На адным дрэве растуць мужчынскія кветкі, на другім – жаночыя. Пух жа бывае толькі на таполях з жаночымі кветкамі. Вось і выхад з праблемы.
(118 слоў)

(Паводле Х. Гурыновіча)

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыТаполя

Максім ТанкМаксім Танк - Люцыян Таполя. Ідэйны змест

Пераказы, дыктантыЯблынька-дзічка

Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч - О вясна! Таполі! Свеце мілы!

Мікола МятліцкіМікола Мятліцкі - Я дрэву сказаў...