Пісьменнік стварае ў кнігах свой свет, насяляе яго людзьмі, пракладае, дзе лічыць патрэбным, дарогі або рэкі, садзіць сады, будуе хаты, вёскі, гарады. Варта толькі ўзяць у рукі кнігу, адгарнуць старонку – і свет ажывае, напаўняецца гукамі, пахамі, колерамі.
Свет кніг Кузьмы Чорнага таксама жывы. У яго кнігах ёсць подых часу, у які жыў пісьменнік, ёсць праўда жыцця, у іх ёсць мастацтва.
Магутны талент Кузьмы Чорнага не заўсёды бачылі ва ўсёй прыгажосці і велічы. І трэба толькі шчыра радавацца, што з гадамі творчасць пісьменніка мы пачынаем цаніць усё больш і больш, пачынаем усведамляць яе нязмернае значэнне для развіцця ўсёй нашай літаратуры. І гэта не дзіўна, бо Кузьма Чорны належыць будучыні. З ім у гэтым могуць паспаборнічаць хіба толькі такія волаты, як Якуб Колас, Янка Купала, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі. Як празаік Кузьма Чорны вялікі ва ўсім: у сваіх грандыёзных задумах, здзейсніць якія яму, на жаль, давялося не ўсе, у сваім разуменні філасофіі жыцця і часу, веданні чалавека, уменні заўважаць і паказваць найтанчэйшыя зрухі душы. І асабліва – у веданні народнага беларускага побыту, мовы.
Кузьма Чорны – пісьменнік вельмі нацыянальны, вельмі наш, беларускі. Усё, пачынаючы ад слова і канчаючы апісаннем звычайнай сялянскай хаты ці карчмы, у яго сваё, непаўторнае, чорнаўскае, беларускае...
(197 слоў)
Паводле Б. Сачанкі
Похожие статьи:
Кузьма Чорны → Кузьма Чорны - Насцечка
Кузьма Чорны → Пошукі будучыні. Другая частка. Вялікае скрыжаванне
Кузьма Чорны → Сацыяльна я і маральна-філасофская праблематыка рамана Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне"
Кузьма Чорны → Пошукі будучыні. Першая частка. Украдзенае маленства
Кузьма Чорны → Кузьма Чорны - Пошукі будучыні. Асноўныя праблемы рамана