Па глыбіні псіхалагічных даследаванняў чалавечай душы Кузьму Чорнага адны параўноўваюць з Дастаеўскім, іншыя – з Бальзакам, славутым французскім пісьменнікам. Яшчэ ў 30-я гады беларуская крытыка выказвала меркаванне, што задуманая серыя раманаў Чорнага пра гістарычны шлях беларусаў "ад паншчыны да нашых дзён" у айчыннай літаратуры можа стаць з’явай не менш прыкметнай, чым вядомыя творы Бальзака з серыі "Чалавечая камедыя".
Чорны разумеў, што паставіў перад сабою няпростую задачу, якая вымушае штодзённай карпатлівай працы. Але працаваць ён, сын бедных сялян, быў прывучаны з маленства. Больш таго, ад продкаў перадалося яму жаданне любую работу выконваць так, каб не было сорамна перад людзьмі. Дзед пісьменніка Міхал Парыбак, якога ў вёсцы клікалі Чорны (вось адкуль псеўданім творцы, а сапраўднае імя і прозвішча яго, як вядома, Мікалай Карлавіч Раманоўскі), цудоўна ведаў ткацкае рамяство, яго сурвэткі высока цаніў сам князь Радзівіл. Пра такіх, як бацька Мікалая Карлавіча гавораць: майстар на ўсе рукі. Ён быў і цеслем, і шаўцом, і краўцом. Дарэчы, сам Чорны ўжо ў дзяцінстве здзіўляў бацькоў сваімі акцёрскімі здольнасцямі, уменнем добра маляваць і іграць на розных музычных інструментах.
І ўсё ж прага да літаратурнай творчасці перамагла ўсе іншыя захапленні.
(182 слова)
Паводле А. Бадака
Похожие статьи:
Кузьма Чорны → Пошукі будучыні. Першая частка. Украдзенае маленства
Кузьма Чорны → Пошукі будучыні. Другая частка. Вялікае скрыжаванне
Кузьма Чорны → Кузьма Чорны - Насцечка
Кузьма Чорны → Сацыяльна я і маральна-філасофская праблематыка рамана Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне"
Кузьма Чорны → Кузьма Чорны - Пошукі будучыні. Асноўныя праблемы рамана