Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Талент ад маці

   Варвара Міхайлаўна чакала за кулісамі свайго выхаду і, як заўсёды, хвалявалася. Калі ж канферансье аб’явіць нумар і аркестр возьме першыя акорды, хваляванне патрошкі ўлягаецца. Варвара Міхайлаўна выходзіць на сцэну і пачынае спяваць. Твар яе святлее, вочы загараюцца бліскучым агеньчыкам. Зала сцішваецца, замірае, слухаючы прыгожае мецца-сапрана.
   Пачуліся гулкія воклічы: «Біс! Брава!» Варвара Міхайлаўна нізка кланяецца. Потым стаіць з горда прыўзнятай галавой і шчасліва ўсміхаецца. Доўгая белая сукенка з зялёнымі разводамі вельмі пасуе да смуглага твару. Чорныя, коратка падстрыжаныя валасы малодзяць яе.
   Варвара Міхайлаўна зноў кланяецца, непрыкметна ківае дырыжору і пачынае спяваць песню пра маці, думкі пра якую ніколі не пакідаюць яе. Маці была маладая, прыгожая, найпершая спявачка ў вёсцы. Яна і дачок вучыла спяваць і вельмі хацела, каб каторая з іх стала прафесіянальнай спявачкай. І хто б мог падумаць, што ў Вары стане такі ж, як у маці, голас: яна зможа спяваць і сапрана, і мецца-сапрана.
(145 слоў)

Паводле А. Мімрык

 

Похожие статьи:

ПераказыНа скрыжаванні

ПераказыТалент пісьменніка

Янка ЗолакЯнка Золак - Ода маці

ПераказыДа маці

ПераказыСустрэча з маці