Ёсць дзеці, якія называюць чужых людзей мамай і татам. Для іх дырэктар, выхавальнік, няня, педагог – родныя, сваякі, тыя, хто вядзе іх у самастойнае жыццё.
Такія дзеткі жывуць у дзетдоме, у школе-інтэрнаце, у спецшколе або ў сямейным дзіцячым доме. Назва ў іх адна – сіроты. Сярод іх ёсць круглыя сіроты, паўсіроты, сацыяльныя сіроты. Апошнія – сіроты пры жывых бацьках, у якіх на догляд дзяцей няма часу і жадання.
Пра што мараць гэтыя дзеці? Вярнуцца ў свае сем’і, жыць у сваім доме. Хочуць простага шчасця, каб мама слала ім пасцель, расказвала казкі, чакала, любіла.
Дай бог, каб іх мары спраўдзіліся.
(97 слоў)
(Паводле У. Ліпскага)
Похожие статьи:
Пераказы → Сіраціна
Якуб Колас → Якуб Колас - Сірата Юрка
Цётка (Алаіза Пашкевіч) → Цётка - Сірата
Янка Купала → Янка Купала - Сірочая доля
Цётка (Алаіза Пашкевіч) → Цётка - Сірацінка