Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Сіні званочак
Сіні званочак жыў пад елачкай каля дарогі. Больш за ўсё на свеце любіў ён спяваць. Але галасок у яго быў яшчэ ціхі і слабы. Яго песні чула толькі маленькая елачка. Званочку вельмі хацелася хутчэй вырасці.
Аднойчы на небе з’явілася шэрая хмарка. На зямлю паліўся цёплы дожджык. Падрос сіні званочак. Ён заспяваў сваю самую любімую песню. Яго пачулі і лес, і поле, і людзі, і сонца.
(67 слоў)