Сінічкі ў вырай не лётаюць. Гэтыя птушкі пастаянна жывуць побач з людзьмі. Яны селяцца ў лясах, у зарасніках уздоўж рэк. Іх можна сустрэць у парках, у садах. Птушкі жывуць у дуплах дрэў, у шчылінах будынкаў. Яны знаходзяць сабе прытулак нават у вулічных ліхтарах. Сінічкі робяць гнёзды з сухіх галінак і травінак. Птушкі высцілаюць сваё жыллё валаскамі, поўсцю, раслінным пухам.
Маленькія суседзі чалавека харчуюцца насякомымі, выратоўваюць садовыя дрэвы.
(68 слоў)
Паводле А. Жука
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Пасяліце іх у садзе
Пераказы, дыктанты → Ветлівая сінічка
Уладзімір Ягоўдзік → Уладзімір Ягоўдзік - Вялікая сініца і яе сястрыцы
Пераказы, дыктанты → Пугач (Паводле В. Вольскага)
Уладзімір Ягоўдзік → Уладзімір Ягоўдзік - Сініца і снягір