Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сілічы

   Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр «Сілічы» адкрыўся 29 студзеня 2005 года і невыпадкова лічыцца гонарам беларускай індустрыі спорту і турызму.
   Трасы «Сілічаў» унікальныя. Перапад вышыні на іх дасягае больш за сто метраў, а агульная працягласць перавышае два з паловай кіламетры. Да вяршынь гор пракладзена канатная дарога, таму праблемы, звязаныя з пад’ёмам, не ўзнікаюць.
   Для пачаткоўцаў цэнтр прапануе адзіны ў Беларусі трэнажор-сімулятар гарналыжнага схілу, які дазваляе авалодаць навыкамі гарналыжнай тэхнікі, не выходзячы з будынка.
   Працягам здаровага і прыемнага адпачынку можа стаць наведванне лазні (іх у цэнтры тры). Парылка на камянях, басейн, пакой адпачынку гарантуюць масу прыемных уражанняў.

 (Паводле інтэрнэт-рэсурсаў)

 

Похожие статьи:

ПераказыСілічы