Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сіла жыцця

   Вясною выбілася з зямлі тоненькая чырванаватая травінка. Гэта добрае сонейка выклікала яе да жыцця. Беднае зярнятка, з якога вырасла травінка, згубіла ўжо ўсякую надзею ўбачыць калі-небудзь белы свет. Цёмна было яму ў зямлі пад снегам, холадна і маркотна.
   І ўсё ж такі дачакалася. Цікавая вырасла з яго травінка. Танюсенькая ножка, а на ёй угары, на два пальцы ад зямлі, выклюнулася прыгожая каробачка. На самым версе гэтай каробачкі сядзела цёмная шапачка.
   Маладая раслінка стаяла пры лесе ў полі. Стары лес закрываў яе ад халодных вятроў і даваў ёй цяпло і зацішак. Яна была такая маленькая, што ніхто нават не пазіраў на яе і не цешыўся ёю. Па самай зямлі поўзалі яшчэ меншыя мурашачкі, але яны былі занадта заняты сваёю працаю. Ніхто не заўважаў маладой травінкі. З першага погляду цяжка было пазнаць, што гэта такое. Толькі прывычнае вока магло распазнаць, што гэтая раслінка стане некалі дрэвам, якое завецца хвояй.
(147 слоў)

Паводле Я. Коласа