Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сцяжынкамі Янішчыц

   Калі вы не былі на Палессі, то вы не бачылі Беларусі. Таму абавязкова наведайце і малую радзіму таленавітай беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц на Піншчыне. І хоць нарадзілася яна ў вёсцы Рудка, турыстаў больш чакаюць у суседнім Парэччы. У парэчанскай школе, дзе вучылася і пачала пісаць першыя вершы паэтка, створаны музей.
   Ёсць што паглядзець у Парэччы і акрамя літаратурнага музея. Гэта і цудоўныя краявіды, якія натхнялі Янішчыц. Вас прывабяць і вузкія вясковыя вулачкі, і хуткаплынная маляўнічая рака Ясельда. Цікава будзе наведаць парк вядомага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Рамана Скірмунта з рэдкімі для Беларусі дрэвамі, завезенымі з Амерыкі і Еўропы.
   Прыцягвае Парэчча турыстаў і сваёй экалагічнай сцежкай, музеем-сядзібай палешука канца дзевятнаццатага стагоддзя, збудаваннямі былога завода Скірмунта. Карацей кажучы, наведаўшыся ў Парэчча, вы ўбачыце ў адным месцы ўсе фарбы Палесся.
(132 словы)

Паводле Л. Мінкевіч.

Похожие статьи:

Яўгенія ЯнішчыцЯўгенія Янішчыц - Каліна зімы

Яўгенія ЯнішчыцЯўгенія Янішчыц - Свята пірага

Яўгенія ЯнішчыцЯўгенія Янішчыц - Мова

Яўгенія ЯнішчыцТворчасць Яўгеніі Янішчыц

Яўгенія ЯнішчыцЯўгенія Янішчыц - Ты пакліч мяне. Пазаві...