Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сучасная сцэна

   Сучасная сцэна Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь мае неверагодныя тэхнічныя магчымасці. Яна абсталявана па апошнім слове тэхнікі і падобна да робата-трансформера.
   Плошча сцэны – пяцьсот дзевяноста сем квадратных метраў. Сцэна складаецца з дваццаць адной пляцоўкі, кожная з якіх можа падымацца амаль на пяць метраў і апускацца на глыбіню больш за тры метры. Пляцоўкі маюць спецыяльныя люкі-правалы, праз якія артысты могуць раптам з’яўляцца на сцэне або знікаць. Для гэтага пад сцэнай ёсць спецыяльныя ліфты.
   У самай аддаленай ад гледача частцы сцэны захоўваюцца накладныя падлогі з паваротным кругам, каб акцёры або дэкарацыі маглі круціцца адносна глядзельнай залы. Яшчэ ёсць унікальная «бягучая дарожка», на якой можна рабіць выгляд, што кудысьці ідзеш, але пры гэтым не знікаць са сцэны. Сцэна мае нахіл да гледачоў у чатыры градусы, каб з любога месца ўсё было добра бачна.
   Сучаснае электроннае абсталяванне не толькі дапамагае змяняць дэкарацыі, але і забяспечвае патрэбнае асвятленне. Высока над сцэнай размешчаны сафіты – вялікія сцэнічныя «лямпачкі», што падымаюцца і апускаюцца на металічных канструкцыях. Пры гэтым кожны з сотняў асвятляльных прыбораў можа рухацца незалежна ад іншых, круціцца і накіроўваць святло ў любую кропку сцэны.
   Аркестравую пляцоўку можна прыбраць у спецыяльную «кішэню» пад сцэнай, а можна, калі трэба, падняць да ўзроўню падмосткаў. Тады авансцэна (адкрытая частка сцэны, што выступае ў залу) становіцца большай яшчэ на сто восем квадратных метраў.
   Супрацьпажарная заслона здольна аддзяліць сцэну ад залы менш чым за трыццаць секунд, каб абараніць людзей ад пажару. Усе мантажныя работы пачынаюцца толькі тады, калі яна апушчана.
(244 словы)

Паводле А. Радзікевіч

 

Похожие статьи:

ПераказыУ тэатры

Алесь БадакАлесь Бадак - У тэатры

ПераказыБеларуская батлейка

ПераказыВялікі тэатр пасля вялікай рэканструкцыі

ПераказыТэатральны этыкет