Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сустрэча ў Альпах

   Гэта адбылося ў самым канцы вайны ў аўстрыйскіх Альпах. Аднойчы байцы занялі невялікі гарадок і чакалі новай каманды. У кабіне машыны было горача, пасля бяссоннай ночы салдатам хацелася падрамаць. Адзін баец выйшаў з машыны. І тут перад ім з’явілася дзяўчына – шчуплая, чорнавалосая, у паласатай куртцы і цёмнай спадніцы. Яна перабірала вачыма твары байцоў у машыне і адмоўна круціла галавой.
   – Таварыш, хто ест Іван?
   – Іван? – ускочыў крайні баец. – Я Іван, вунь той Іван і шафёр наш таксама Іван.
   Поўны надзеі твар дзяўчыны паступова сумнеў, калі яна пераводзіла позірк з аднаго Івана на другога і з ціхім сумам казала:
   – Не. Гэта не мой Іван.
   Штосьці зацікавіла салдата ў гэтых яе пошуках, і ён пачакаў, пакуль дзяўчына, паўтараючы ўсё тое ж пытанне, абышла ўсю калону. Зразумела, Іванаў было шмат, але ні адзін з іх не быў тым, каго яна шукала. Тады салдат падышоў да дзяўчыны і спытаў, якога Івана яна шукае.
   Дзяўчына спярша заплакала, але хутка спахапілася, рукавом курткі выцерла цёмныя бліскучыя вочы і, агледзеўшы байцоў выпрабавальным позіркам, скажаючы рускія і нямецкія словы, густа перасыпаныя італьянскімі, расказала наступнае.
   Яе завуць Джулія, яна італьянка з Неапаля. Год назад, летам сорак чацвёртага, у час бамбёжкі ваеннага завода, размешчанага ў Аўстрыі, яна ўцякла ў Альпы. Пасля адзінокага блукання ў гарах сустрэла рускага ваеннапалоннага Івана, які таксама ўцёк з канцлагера. Яны пайшлі разам.
   Некалькі дзён Іван і Джулія праблукалі ў гарах, перайшлі заснежаны горны хрыбет і аднойчы туманнай раніцай натрапілі на паліцэйскую засаду. Дзяўчыну схапілі і зноў адправілі ў лагер, а што здарылася з Іванам, яна не ведае. Але вельмі спадзяецца, што ён дабраўся да фронту і цяпер разам з Чырвонай Арміяй зноў прыйшоў у Аўстрыю.
   Канешне, было немагчыма сустрэць у вялікім патоку войск знаёмага. Вайскоўцы, як маглі, суцешылі дзяўчыну і накіраваліся да сваіх машын.
   У той жа дзень пад вечар пачаўся зацяжны бой. Салдат амаль забыўся пра тую мімалётную франтавую сустрэчу і ўспомніў пра яе толькі праз васямнаццаць год, калі заняўся літаратурай.
   Пра гэта напісаў Васіль Быкаў у аповесці «Альпійская балада».
(328 слоў)

 

Похожие статьи:

Іван МележІван Мележ - Сустрэча

ПераказыСустрэча

ПераказыВось дык сустрэча!

Якуб КоласЯкуб Колас - Сустрэча з ворагам

ПераказыРадасная сустрэча