Вакол панавала цішыня. Раптам недалёка ад мяне хруснула галлё. Я ўзняў галаву. На фоне зялёнага лісця перад маімі вачамі мільганула нешта вялікае.
Гэта быў алень. Я і не заўважыў, як ён з’явіўся. Алень стаяў нерухома. Стройнае цела на тонкіх нагах нібы скамянела. Гордая галава была прыўзнята, вушы насцярожаны.
Я не вытрымаў і варухнуўся. Алень лёгка пераскочыў цераз тоўсты ствол паваленага дрэва і знік у зялёным гушчары.
(67 слоў)
Паводле В. Вольскага
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Вось дык сустрэча!
Іван Мележ → Іван Мележ - Сустрэча
Пераказы, дыктанты → Сустрэча (Паводле І. Шамякіна)
Якуб Колас → Якуб Колас - Сустрэча з ворагам
Пераказы, дыктанты → Радасная сустрэча