Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сустрэча з лясным веліканам

   Лёшка і не прыкмеціў, як палавіна дарогі засталася ззаду. Ён наблізіўся да маладога сасонніку. За ім пачынаўся стары лес, які ў вечаровай шэрані нагадваў суцэльную чорную сцяну. У лесе трывожна раз-пораз крычала нейкая вялікая птушка. А тут, у полі, званочкам вызвоньваў нешта сваё жаваранак. Лёшка ажно ўсміхнуўся. Вось жа шчыруе! Дня яму, відаць, мала, каб выліць свае песні, выказаць пахвалу вясне.
   Скарачаючы шлях, Лёшка ступіў у падлесак і адчуў, як густа патыхнула ў нос нагрэтай за дзень пад сонцам ігліцай, падсохлай леташняй травой. Усе гэтыя пахі хмельна кружылі галаву, хацелася па-блазенску галёкаць ад радасці, ад той незвычайнай лёгкасці, якой налілося ўсё цела.
   Раптам на шырокай прагаліне ён убачыў лася-прыгажуна. Лёшка спыніўся як укопаны. Ніколі яшчэ так блізка на бачыў ён ляснога велікана. Лось, грацыёзна павярнуўшы ў бок нечаканага візіцёра галаву, паварушыў вялікімі вушамі, страсянуў грывай і застаўся стаяць на месцы, быццам гаворачы: «Ідзі, чалавеча, куды ідзеш».
(145 слоў)

Паводле А. Рыбака

 

Похожие статьи:

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Зайчык-выхваляйчык

Еўдакія ЛосьЖыццёвы і творчы шлях Еўдакіі Лось

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Казка пра ласку

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Маці

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Уцякач