Я сеў адпачыць на паваленую сасну. Павяваў лёгкі ветрык. У лесе расплываўся ціхі шум. Каля вуха звінеў камар.
Над галавою трэснула галінка. Я глянуў на дрэва. На сасне сядзела вавёрка, трымала ў лапках шышку. Нашы позіркі сустрэліся. Звярок адразу кінуў шышку, скокнуў на суседняе дрэва. Вавёрка забралася на вершаліну сасны. Адтуль яна пачала назіраць за мною.
Сонца павісла над лесам. У яго цёплых промнях пазалаціліся ствалы дрэў.
(70 слоў)
Паводле З. Бяспалага
Похожие статьи:
Васіль Вітка → Васіль Вітка - Вавёрчына гора
Віталь Вольскі → Віталь Вольскі - Вавёрка
Пераказы → Выпадак у лесе
Мікола Чарняўскі → Мікола Чарняўскі - Лясная гаспадыня
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Вавёрка