Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сумная пара года

   Зіма – самая сумная пара года. Шэрае нізкае неба, нізкае няяркае сонца. Аднастайныя дні. Але раптам пракінецца цудоўны зімовы дзянёк. Чыстае марознае паветра. Сонца, шэрань, блакіт. Такія дні любяць старыя. Выходзяць падыхаць паветрам, тупаюць вакол хат, колюць сякерай лучыну для падпалкі ў печах. А то проста стаяць, цёпла апранутыя, у валёнках, і радасна і здзіўлена глядзяць на гэты свет, з якім так не хочацца развітвацца.
   Ды яшчэ запамінаюцца дзіцячыя забавы – першы лёд, лыжы, санкі ды снежкі. Ідзеш увечары дамоў увесь мокры ад снегу. Неба чырвонае, мароз бярэцца на ноч. А дома цёпла, маці сварыцца, што зноў мокры, і гоніць на печ.
   Але ўсё ж зіма іншая. Зімовы вечар доўгі, цягучы. Пачынаецца а чацвёртай гадзіне. Неба ля гарызонту зліваецца з зямлёй, за вокнамі аднастайная марозная сінь. І цягнецца гэты вечар бясконца, сумна. Такія ж надакучлівыя, сумныя мяцеліцы і завірухі з мокрымі парывамі ветру.
(141 слова)

Паводле У. Бутрамеева

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыХутка зіма

Кастусь ЖукКастусь Жук - Снежань

Ларыса ГеніюшЛарыса Геніюш - На каньках

Кастусь ЖукКастусь Жук - Беларуская зіма

Пераказы, дыктантыЗімой у лесе (Паводле Я. Галубовіча)