Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сузор’і

   Некаторыя зоркі аб’ядноўваюцца ў групы, якія можна акрэсліць уяўнымі лініямі. І тады на зорным небе з’яўляюцца абрысы дзівосных нябесных жывёл, фігур, прадметаў. Гэтыя сімвалічныя фігуры з сукупнасці зорак людзі пачалі называць сузор’ямі.
   Самы старажытны зорны атлас з абрысамі сузор’яў знаходзіцца ў Нацыянальным археалагічным музеі ў Неапалі. Гэта мармуровая скульптура тытана Атласа, які трымае зорнае неба.
   Няпростым быў шлях афармлення зорнага неба. Да нашага часу захаваліся шматлікія старажытныя кнігі, зорныя карты, атласы. У гісторыю фарміравання назваў сузор’яў, складання зорных карт унеслі свой уклад і выхадцы з Беларусі. Ёсць звесткі, што наш зямляк Ілья Капіевіч з’яўляецца аўтарам першай рускамоўнай зорнай карты.
   Пра большасць сузор’яў распавядаецца ў міфах і паданнях, іх своеасаблівыя назвы і выявы сустракаюцца ў розных кнігах, на зорных картах. У многіх сузор’ях ёсць цікавыя астранамічныя аб’екты для назіранняў. Некаторыя з іх можна знайсці простым вокам, а іншыя – з дапамогай бінокля ці аматарскага тэлескопа.
(144 словы)

Паводле К. Цыркуна.

Похожие статьи:

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Ноч на Прыпяці і казка пра зоркі

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - Зоры спяваюць

ПераказыКупальскія светлякі

ПераказыЗямля круглая