Варыянт 1 (62 словы)
Надышоў самы халодны месяц у годзе. Яго называюць студзень. Трашчыць мароз. Рэкі і азёры скаваны лёдам. Усё засыпана снегам. Спяць у лесе дубы. Згінаюцца пад цяжарам снегу стройныя бярозы. Маладыя пушыстыя елкі ды сосны ажыўляюць навакольную снежную бель. Ціха і маўкліва ў заснежаным лесе. Толькі стук дзятла парушае цішыню і спакой марознага дня. З вяршыні на вяршыню старых ялін пералятаюць белабокія сарокі.
Варыянт 2 (89 слоў)
Трашчыць мароз. Рэкі і азёры скаваны лёдам. Усё засыпана снегам. Згінаюцца пад цяжарам снегу стройныя бярозы. Ціха і маўкліва ў заснежаным лесе.
Толькі стук дзятла парушае цішыню марознага дня. З вяршыні на вяршыню старых ялін пералятаюць белабокія сарокі. Гэта прымета таго, што мароз будзе трымацца.
Нялёгка пракарміцца ў гэты суровы час жыхарам лесу. У самым гушчары пад дубам раскапаны снег. Тут шукалі жалудоў дзікія свінні. У пошуках корму дзікі ходзяць па лесе чарадой, пракопваючы ў снезе цэлыя траншэі. Наперадзе ідуць старыя і самыя дужыя дзікі. За імі спяшаецца маладняк.
Паводле В. Вольскага
Похожие статьи:
Пераказы → Другі месяц зімы