На дварэ дождж. Неба шэрае. Стасік сядзіць каля акна і глядзіць на вуліцу. Каля пад’езда вялікая лужына. Людзі абыходзяць яе. Вось бабка Наста паслізнулася і ледзь не ўпала. Хлопчык адбег ад падаконніка, апрануў дажджавік і выбег на вуліцу. Знайшоў Стасік дошку і палажыў упоперак лужыны.
Пасля праз акно бачыў хлопчык, як па кладцы ішлі людзі ў пад’езд.
(57 слоў)
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → На кладцы
Пераказы, дыктанты → Кладка
Пераказы, дыктанты → Па дарозе са школы