Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Старая ў тралейбусе

   Кабета сядзела на пярэднім сядзенні, тварам да ўсіх. Яна неяк нерухома глядзела сабе пад ногі. Старыя яе рукі з сінімі жылкамі накрыж ляжалі на каленях. Твар у кабеты быў спярэшчаны маршчынамі. Славік, узіраючыся ў яго, думаў, што кабета, відаць, часта злуецца.
   І пакуль ён так думаў, падышоў кантралёр. «Ваш талон? » – гучна спытала дзяўчына. Кабета ці то не пачула, ці то не хацела гаварыць. Дзяўчына насупілася і спытала зноў, але ўжо больш гнеўна. Славіку, як і многім пасажырам, падалося, што кабета скажа зараз нешта нядобрае. Тая падняла свой чырвоны і сцяты ад незычлівасці твар, неяк няцямна паазіралася і вымавіла: «Мае вы дзеткі, я ж давала гэтыя дваццаць капеек».
   Голас у кабеты аказаўся мяккі і сакавіты, і было ў ім штосьці роднае, ласкавае. І быў ён падобны да голасу Славікавай мамы. З твару дзяўчыны збегла цвёрдасць, яна нібы спалохалася і адступіла.
   Калі Славік выйшаў на сваім прыпынку, яго ахапіў нейкі сорам, што ён нядобра думаў пра гэтую ціхую жанчыну.
(160 слоў)

Паводле В. Адамчыка