На двары расла старая груша. Шмат чаго пабачыла яна на сваім вяку. У вайну немцы палілі вёску. Дасталося і грушы. Добрая палова была апалена агнём. Але груша выжыла. І сёння яна напамінае нам аб страшных падзеях.
Пад грушай на лавачцы заўсёды можна ўбачыць дзеда Мацея. У спякотнае надвор’е ён любіць пасядзець у цянёчку. Часта сюды прыбягаюць дзеці. Яны з задавальненнем слухаюць дзедавы гісторыі пра колішняе жыццё.
(68 слоў)
Паводле М. Лынькова
Похожие статьи:
Пераказы → Груша адцвітае
Пераказы → Груша-дзічка
Пераказы → Груша
Георгій Марчук → Георгій Марчук - Дзікая груша